Дні культуры Растоўскай вобласці
Адкрыццё Дзён культуры адбылося ў Палацы Рэспублікі. Прадстаўнікі Баранавіцкага ЦСМС наведалі выставу музеяў, рамёстваў і промыслаў Дона, якая працавала ў фае вялікай залы Палаца Рэспублікі. Свае экспанаты прадставілі найбуйнейшыя музеі Растоўскай вобласці.
У Палацы прайшоў канцэрт Дзяржаўнага Акадэмічнага ансамбля песні і танца данскіх казакоў імя Анатоля Квасава, які ўразіў маштабнасцю пастаноўкі, разнастайнасцю і прыгажосцю касцюмаў, танцамі і вакалам выканаўцаў, а таксама вар'яцкай энергетыкай. Неверагоднае выступленне народнага калектыву нікога не пакінула абыякавым.